Ад 24 па 28 ліпеня па ўсёй Беларусі ДАІ ладзіць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне і спыненне кіравання п’янымі кіроўцамі.

Рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Нясенне нарадаў міліцыі набліжана да месцаў размяшчэння аб’ектаў гандлю спіртнымі напоямі (кафэ, АЗС іншыя), асабліва ў вячэрні і начны час сутак.

За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення ў працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым, прадугледжаная спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап’янення, незалежна ад права ўласнасці.

Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных ці таксічных рэчываў з’яўляецца самым грубым і небяспечным парушэннем Правілаў дарожнага руху, што немінуча прыводзіць да ДТЗ.

Усяго ад пачатку года на тэрыторыі вобласці вартавымі дарог затрымана 2049 п’яных кіроўцаў. Дадзеныя лічбы кажуць аб безадказнасці кіроўцаў, якія не думаюць пра наступствы, сядаючы за руль у падобным стане.

За названы перыяд на тэрыторыі Мінскай вобласці 65 ДТЗ учынілі кіроўцы ў стане ап’янення, у выніку якіх 21 чалавек загінуў, 67 – атрымалі траўмы. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года назіраецца рост аўтааварый па названай прычыне.

Разам з тым, штодзённая зводка аб затрыманні нецвярозых за рулём, кажа пра недысцыплінаванасць і безадказнасць кіроўцаў.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна сёлета зарэгістравана 27 аварый, у якіх тры чалавекі загінула, 30 атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося тры дарожна-транспартных здарэнні.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам кожны кіроўца абавязаны ведаць, што за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на тры гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.