Сёння, 24 ліпеня, на Маладзечаншчыне здарылася аварыя. 81-гадовы кіроўца-маладзечанец на аўтамабілі «Мазда» ўехаў у дрэва.
– ДТЗ адбылося каля 11.00 на 78 кіламетры дарогі «Мінск-Нарач». Кіроўца ехаў з боку Маладзечна ў бок Вілейкі. Ні спадарожных, ні сустрэчных машын не было. Са слоў кіроўцы, ён на нейкі момант страціў прытомнасць. Калі апрытомнеў, убачыў, што заехаў у дрэва, – расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.


Са слоў жонкі кіроўцы, якая таксама ехала з ім у машыне, яна заўважыла, што муж пачаў даваць управа, закрычала, каб тармазіў. Але мужчына не рэагаваў.
На месца прыехалі супрацоўнікі ДАІ і «хуткая дапамога».
Кіроўца і пасажырка не пацярпелі.