Фота ladiesvenue.ru.

Міліцыя шукае непаўналетніх мінчанак – 17-гадовую Іну Зелянкевіч і 14-гадовую  Вікторыю Ляхоўскую. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал МУС.

23 ліпеня, каля дзвюх гадзін ночы, дзяўчынкі самавольна пакінулі тэрыторыю аздараўленчага лагера «Юбілейны», размешчанага паблізу Ракава, што на Валожыншчыне.

Изображение 3

Прыкметы Іны Зелянкевіч: на выгляд 17-18 гадоў; рост 163 сантыметы; сярэдняга целаскладу; карыя вочы, прамыя доўгія каштанавыя валасы.

Была апранута: сінія джынсы, чорная байка, цёмная куртка, зялёна-аранжавыя красоўкі.

Изображение 2

Прыкметы Вікторыі Ляхоўскай: на выгляд 15-16 гадоў; рост 160 сантыметраў; худая,блакітныя вочы, прамыя доўгія светла-русыя валасы.

Была апранутая: чорныя штаны ў белую вертыкальную палоску, белыя красоўкі, цёмна-сіняя байка з капюшонам, цёмная куртка.

Калі вам вядома пра месцазнаходжанне дзяўчынак, тэлефануйце ў РАУС Валожына: 8 (01772) 5-53-02,  8 (01772) 5-40-21, 8 (029) 685-53-02, 8 (029) 530-56-25, 8 (044) 748-59-73.

• Текст доступен на языке: Русский