Фота theafterlife.ru.

Учора, 23 ліпеня, каля 17.00, здарыўся пажар у прыватным двары на вуліцы Кастрычніцкай у Астраўцы. 

Загарэўся аўтамабіль «Комбі», які стаяў у двары побач з домам. У выніку машына згарэла цалкам. Агонь пашкодзіў сцяну дома на плошчы дзесяць квадратных метраў.

Прычыну пажару высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский