Фота Настассі УТКІНАЙ.

Зніклая Лізавета Ганчар знайшлася. Пра гэта карэспандэнту расказалі ў Вілейскім РАУС.

– Пасля публікацый у СМІ нам пачалі тэлефанаваць людзі і казаць, што бачылі зніклую ў Вілейцы. Шукаць жанчыну дапамагалі яе знаёмыя. Адзін з сяброў сям’і даведаўся, што жанчына знаходзіцца ў кватэры, у мікрараёне Воўкаўшчына. Пра гэта паведаміў мужу, пасля – у міліцыю, – распавялі ў РАУС.

Што жанчына рабіла ў чужой кватэры, яна патлумачыць не змагла.

Нагадаем, што Лізавета Ганчар пайшла з дома 19 ліпеня. Пра знікненне жонкі заявіў муж.

• Текст доступен на языке: Русский