Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў Вілейскім РАУС.
28-гадовая Лізавета Ганчар з сям’ёй – мужам і дзецьмі – жыве на вуліцы Молакава ў Вілейцы. 19 ліпеня яна сышла з дома і не вярнулася. Пра знікненне жонкі заявіў муж.
Прыкметы: на выгляд 30 год, рост 165-170 сантыметраў, карыя вочы, сярэдні нос, чорныя доўгія валасы, звонкі голас, ясная гаворка.
Асобыя прыкметы: звонку на правай ступні татуіроўка ў выглядзе сэрцайкаў.
Была апранута: серабрыстая майка, чорныя шорты, белыя шкарпэткі, фіялетавыя гумовыя шлёпкі.
Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Лізаветы Ганчар, у Вілейскім РАУС просяць паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (01771) 5-26-02, 8 (029) 507-66-86. Або па тэлефоне 102.
• Текст доступен на языке: Русский