Крэва. Фота Сяргея Гапона.

Днямі ва ўнутраным двары Крэўскага замка археолагі знайшлі фрагмент старадаўняй пабудовы.

На думку спецыялістаў, гэта можа быць будынак 14 стагоддзя. Да такой высновы археолагі прыйшлі, параўнаўшы цэглу знойдзенага будынка і замка.

Па словах навукоўца Алега Дзярновіча, цяпер спецыялісты пачынаюць ускрываць знойдззены фундамент. «Рэгіянальнай газеце» пабяцалі паведаміць пра падрабязнасці.

• Текст доступен на языке: Русский