Міністэрства здароўя Беларусі апублікавала 26 ліпеня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку па COVID-19.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 26 ліпеня ў Беларусі:
- агулам 67 132 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр). За апошнія суткі захварэла 130 чалавек.
- 534 памерлі. За суткі – чатыры.
- 60 425 пацыенты паправіліся і выпісаныя пасля COVID-19.