23 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні. Сярод узнагароджаных медалём «За працоўныя заслугі» – доктар анестэзіёлаг-рэаніматолаг з Маладзечанскай ЦРБ.

Гэта Настасся Горбач. Яна працуе ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі бальніцы №1.

Узнагароду ўручаюць за шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва, арганізацыю і аказанне меддапамогі хворым на каронавірус, укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння.

• Текст доступен на языке: Русский