Фота Аксаны Ярашонак.

У чацвер стане халадней, паведамляе Tut.by.

У аўторак, 28 ліпеня, днём на большай частцы тэрыторыі краіны — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Ноччу + 12 – +18°С, днём + 24 — +30°С.

У сераду не выключаныя моцныя дажджы, у асобных раёнах з градам. Ноччу + 14 – +20 °С, днём ад + 21 °С па паўночным захадзе да + 31°С па паўднёвым усходзе краіны.

30 ліпеня, у чацвер, стане халадней. Днём + 18 +24 °С.

У пятніцу, 31 ліпеня, ноччу + 8 – + 14 °С, максімальная днём + 16 – + 22 °С, па паўднёвым усходзе да + 24 °С.

Паводле папярэдняга прагнозу, у выходныя характар надвор’я істотна не зменіцца.

• Текст доступен на языке: Русский