На месцы здарэння. Фота з сайта МНС.

26 ліпеня, каля дзевяці вечара, выратавальнікам паступіла паведамленне пра ДТЗ на аўтадарозе Р63 каля вёскі Арэхаўка Смаргонскага раёна. Калі падраздзялення МНС прыбылі да месца выкліку, высветлілася, што сутыкнуліся легкавы аўтамабіль «Аўдзі»  і грузавога «Вольва».

Фота з сайта МНС.

У выніку ДТЗ кіроўцу легкавіка заціснула ў салоне. Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады дэблакавалі мужчыну. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яго даставілі ў бальніцу. Кіроўца грузавога аўтамабіля не пацярпеў.

 

 

 

• Текст доступен на языке: Русский