Фота ealth.24tv.ua.

26 ліпеня каля 19.30 выратавальнікам паведамілі пра тое, што патрабуецца дапамога ў пошуку мужчыны на Мядзельшчыне. Ён пайшоў у лес, што каля вёскі Канстанцінава і заблукаў. 

Работнікам МНС, якія прыбылі на месца, стала вядома, што каля 11.00 48-гадовы мужчына сышоў у лес, у ягады. У пошуках удзельнічалі работнікі МНС, РАУС і мясцовыя жыхары. У 5.22 27 ліпеня работнікі МНС знайшлі зніклага каля вёскі Канстанцінава. Медыцынская дапамога яму не была патрэбная

 

• Текст доступен на языке: Русский