Па патрабаванні пракурора Смаргонскага раёна з вінаватага спагналі шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю за неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Сёлета вясной жыхар Смаргонскага раёна С. спальваў на сваім дачным участку смецце. Моцны вецер распаўсюдзіў полымя вогнішча на суседнія гаспадарчыя пабудовы і нежылы дом. На плошчы ў 40 тысяч квадратных метраў згарэла сухая  расліннасць на сельскагаспадарчых землях.

Памер нанесенай навакольнаму асяроддзю шкоды перавысіў 17 тысяч рублёў. Згодна з заключэннем РАНС, прычынай пажару стала парушэнне дачнікам правілаў бяспекі пры развядзенні вогнішча.

Паколькі сваімі дзеяннямі С. нашкодзіў прыродзе, пракурор Смаргонскага раёна прад’явіў да яго іск у інтарэсах дзяржавы.

Суд Смаргонскага раёна задаволіў патрабаванні пракурора – з адказчыка з улікам яго матэрыяльнага становішча спагнаныя 12 900 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский