Вілейшчына. Фота Юліі Ярашонак.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’явілі ў Беларусі 29 ліпеня з-за навальніц, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі.

Ноччу пераважна па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні, днём у асобных раёнах град.

Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, з пераходам на заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, у дзённыя гадзіны месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 15-20 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 23-29 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе – плюс 30-31.

• Текст доступен на языке: Русский