Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сёння ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў урачыста ўзнагародзілі медыкаў Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На ўзнагароджанні адзначылі і доктара з Валожынскай ЦРБ.

На ўрачыстым узнагароджанні прысутнічалі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, намеснік страшныні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка, першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітры Піневіч. 

Адзначылі і заслугі анестэзіёлага-рэаніматолага, загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Валожынскай ЦРБ Дзмітрыя Старыкевіча.

– Рэаніматолагі павінны быць гатовыя да любых непрыемнасцяў, – упэўнены Дзмітры Старыкевіч. – Так, было цяжка, было нечакана. Наш графік змяніўся, мы тры з паловай месяцы жылі ў бальніцы і не бачылі родных. Цяпер нас перапрафілявалі назад, працуем у стандартным графіку. Прыемна, што нас адзначылі. Узнагарода – гэта заслуга ўсяго аддзялення.

• Текст доступен на языке: Русский