Фота Настассі УТКІНАЙ.

Ад 27 ліпеня на пасаду начальніка аддзялення крымінальнага вышуку прызначылі маёра міліцыі Пятра Славаміравіча Вайцюльяна.

Пра кадравыя перамены расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

Пётр Вайцюльян нарадзіўся 11 лістапада 1986 года ў Мядзеле.

Мае вышэйшую адукацыю. У 2009 годзе скончыў Акадэмію МУС.

Раней служыў старшым оперупаўнаважаным групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ў Мядзельскім РАУС. Мае дзяржаўную ўзнагароду – медаль «За бездакорную службу трэцяй ступені».

Раней гэтую пасаду займаў Дзмітры Антановіч. Ад красавіка Антановіч працуе першым намеснікам Мядзельскага РАУС. Да гэтага часу пасада ў Вілейскім РАУС была вакантнай.