24 ліпеня Міністр унутраных спраў Юры Караеў уручыў пагоны палкоўніка міліцыянерам і вайскоўцам. Чарговае званне атрымаў і начальнік Маладзечанскага РАУС.

У адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 17 ліпеня ва ўрачыстай абстаноўцы пагоны палкоўніка міліцыі ўручылі Вадзіму Прыгары.
Таксама званне палкоўніка міліцыі атрымаў Яўген Жылінскі. Цяпер ён начальнік Дзяржынскага РАУС. А раней быў намеснікам начальніка Маладзечанскага РАУС.
• Текст доступен на языке: Русский