Фота bcons.com.ru

Ад 1 жніўня ў Беларусі вырастуць дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да торох гадоў. Пра гэта паведамляе Мінпрацы.

Так, дапамога на першае дзіця складзе 427,84 рубля (цяпер — 405,48 рубля), на другога і наступных дзяцей — 488,96 рубля (цяпер — 463,4 рубля), на дзіця-інваліда — 550,08 рубля (521,33 рубля). Гэта планавае павышэнне памеру дапамог залежыць ад таго, як змянілася сярэдняя зарплата па краіне за папярэдні квартал. Калі сярэдняя зарплата падае або не змяняецца, то памер дапамогі застаецца на ранейшым узроўні, а калі расце, то следам падымаюць і дапамогі.

• Текст доступен на языке: Русский