Незаконны мак у Касцяневічах.

Супрацоўнікі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкама на прысядзібным участку аднаго з дамоў у аграгарадку Касцяневічы на Вілейшчыне знайшлі самагонны апарат з некалькімі дзясяткамі літраў сурагату і плантацыю маку.

Незаконным вырабам спіртнога займаўся мясцовы жыхар.

Па яго словах, апарат ён змантаваў па інфармацыі, знойдзенай у Інтэрнэце.

Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Андрэй Амбражэй, які браў удзел у рэйдавым мерапрыемстве, фігурант заявіў, што самагон ён паспеў выгнаць толькі адзін раз, для сябе.

Знойдзены самагонны апарат.

У ходзе далейшага агляду зямельнага ўчастка таксама знайшлі значныя пасевы маку. Правапарушальнік растлумачыў, што мак насеяўся сам. Пры гэтым пасеў, у дадзеным выпадку, вырошчванне маку цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь (артыкул 16.1 КоАП) – да 540 рублёў. Захоўванне самагоннага апарата пагражае штрафам да пяці базавых велічынь (артыкул 12.43 Каап) – 135 рублёў – з яго канфіскацыяй. Па ўказаных фактах праводзіцца далейшая праверка.