Фота delo.ua.

У мэтах прыняцця дадатковых мер па спыненні парушэнняў хуткасных рэжымаў кіроўцамі, прафілактыкі, папярэджання і зніжэння цяжару ДТЗ з-за перавышэння хуткасных рэжымаў, ДАІ Маладзечна ад 30 да 31 ліпеня праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Хуткасць». А 31 ліпеня ў рамках дадзенай акцыі правядуць  адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Выбірай бяспечную хуткасць!».

У ходзе гэтых мерапрыемстваў міліцыянеры арганізуюць узмоцнены нагляд за дарожным рухам з прымяненнем галоснага, негалоснага і змешанага кантролю за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР і фотафіксацыі, фактаў парушэння хуткаснага рэжыму, правілаў абгону.

Для гэтага прымяняюцца аўтамабілі ДАІ грамадзянскай афарбоўкі, абсталяваныя прыборам «Бінар». ДАІ папярэджвае, што ў перыяд акцыі «Хуткасць» да парушальнікаў будуць прымяняцца самыя строгія меры адміністрацыйнага спагнання.

Аналіз аварыйнасці на тэрыторыі Мінскай вобласці сведчыць, што узровень дарожна-транспартнага траўматызму, звязаны з перавышэннем кіроўцамі хуткасці, застаецца па-ранейшаму даволі высокім.

У Маладзечанскім раёне з пачатку года здарылася 29 ДТЗ, у якіх тры чалавекі загінулі, 32 атрымалі розныя цялесныя пашкоджанні. Тры ДТЗ адбыліся па віне нецвярозых кіроўцаў.

Згодна з артыкулам 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь, за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г штраф складзе адну базавую велічыню – 27 рублёў, ад 20 да 30 км/г –ад адной да трох базавых велічынь – ад 27 да 81 рубля, 30 і больш км/г – ад трох-дзесяці базавых ведічынь – ад 81 да 270 рублёў.

За паўторнае на працягу года парушэнне дадзенага характару у дачыненні да кіроўцаў прымяняецца максімальнае адміністрацыйнае ўздзеянне – пазбаўленне пасведчання кіроўцы тэрмінам да аднаго года. ДАІ заклікае кіроўцаў да разважлівасці, адказнасці і выканання ПДР. Не падвяргайце сваё жыццё, а таксама жыццё навакольных небяспецы. Памятаеце, што спакойнае, уважлівае, культурнае кіраванне аўтамабілем і пастаянны кантроль за дарожнай сітуацыяй забяспечаць паспяховае прыбыццё да месца прызначэння.