Комік Іван Усовіч стаў новым героем на Youtube-канале журналіста Юрыя Дудзя.
Усовіч распавёў пра палітычную абстаноўку ў Беларусі, асабістае жыццё і камедыйную кар’еру.
Іван падзяліўся з Дудзём, як навучаўся ў мядзельскай школе:
— Да пятага класа быў выдатнікам, а потым бацькі купілі камп’ютар. Думаю, гэта была памылка. Я быццам ішоў у школу, а насамрэч вяртаўся дадому і гуляўся ў гульні.
Таксама комік з Мядзела распавёў, што на фоне яго пазіцыі наконт выбараў яму патэлефанаваў сябар і запытаўся, ці сапраўды ў бацькоў у Мядзела быў ператрус. Высветлілася, што гэта хлусня.
Усовіч падзяліўся, што на ЦТ здаваў англійскую, беларускую мовы і матэматыку.
Дудзь: Усовіч — апазіцыянер. Як гэта здарылася?
— Не тое, каб я стаў нейкім палітэкспертам. Тут, хутчэй за ўсё, калі ў цябе пытаюцца, вельмі дзіўна каментарый не даць. Тады сам сябе паважаць не будзеш, — адказаў Усовіч Дудзю на пытанне, чаму комік расказваў пра палітычныя падзеі ў Беларусі іншаму блогеру.
Юры Дудзь пытаўся ў Усовіча, ці здзівіўся той, калі Віктара Бабарыку не дапусцілі да выбараў.
— Насамрэч, у гэтым ужо няма нічога дзіўнага. Думаю, усе беларусы ўжо прайгралі ў сябе ў галаве ўсе самыя горшыя сцэнарыі. Для нас не дзіўна ўсё, што адбываецца. Усе разумеюць, як гэтыя выбары скончацца.
Усовіч упэўнены, што ў Беларусі ўсё зменіцца, але адзначыў, што гэта адбудзецца не зараз.
Дудзь: Слухай, што табе не падабаецца? Чыста, бяспечна…
Усовіч: Тое, што людзей ******* [рэд. б’юць] па ***** [рэд. твары]. Што ў гэтым можа падабацца? І адзін чувак ва ўладзе ўжо 600 гадоў.
• Текст доступен на языке: Русский