Артэміс Ахпаш заяўлены адным з вядучых вялікага мітынга Святланы Ціханоўскай.
Мітынг адбудзецца заўтра ў Мінску, у Парку Дружбы народаў.
Ахпаш паходзіць з Маладзечна. Ён пераможца рэгіянальнага фестывалю-конкурсу «Адна зямля», суарганізатарам якога з’яўляецца «Рэгіянальная газета».
20 чэрвеня Ахпаш заявіў у сваім фэйсбуку:
«Калегі, журналісты, вядучыя і дыктары ТБ! Я хачу звярнуцца да вас! Кожны раз, калі з экранаў ТБ/Радыё вы прамаўляеце адкрытую хлусню пра падзеі, якія зараз адбываюцца, што вы адчуваеце прыходзячы дадому?
За ўсе дзесяць гадоў працы на ТБ я рады, што ніколі не з’яўляўся інструментам прапаганды. Мне неаднаразова прапаноўвалі стаць вядучым навін, але я кожны раз адмаўляўся.
Мне заўсёды быў бліжэй жанр entertainment ( “РГ”: забаўляльныя). І перад сваім гледачом я сумленны! У здаровым розуме я аддаю сабе справаздачу, што пасля гэтага звароту доступ на ТБ мне будзе зачынены. З «такім» тэлебачаннем мне не па дарозе.
P.p.s. Учора, у той час, калі на вуліцах Мінска, Брэста, Магілёва, Гродна і Маладзечна АМАП «пакаваў» грамадзян, што выйшлі на вуліцы, па ОНТ паказвалі «100-гадовы юбілей расійскага цырка». Якая падвойная іронія…»