Фота: Вольга Шукайла, tut.by.

Пра гэта паведаміў сёння tut.by паведаміў адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Сяргей Чэрачань. Інфармацыю пацвердзілі ў Цэнральным выбарчым камітэце.

Сустрэча запланаваная на 30 ліпеня, у 8:55. Усіх кандыдатаў запрашаюць ў ЦВК.

— Мне патэлефанавалі літаральна пару хвілін назад, сказалі, што сустрэча ў чацвер, у 8.55 раніцы. Па якой прычыне Лідзія Ярмошына ўсіх збірае, не сказалі, чаму ў такім аўральным рэжыме — таксама. Проста сказалі, што ў тэрміновым парадку паставілі задачу заўтра раніцай ўсіх сабраць, — распавёў Чэрачэнь.

У штабе Святланы Ціханоўскай сказалі, што ім пакуль не тэлефанавалі. Андрэй Дзмітрыеў сказаў TUT.BY, што яго на сустрэчу ў ЦВК таксама ўжо запрасілі. У ЦВК TUT.BY пацвердзілі, што кандыдатаў сапраўды збіраюць на сустрэчу з Лідзіяй Ярмошынай. Павестку сустрэчы назваць не змаглі.

• Текст доступен на языке: Русский