Андрэй Дзмітрыеў.

Андрэй Дзмітрыеў паведаміў карэспандэнтам «Рэгіянальнай газеты», што сёння не прыедзе ў Маладзечна.

Па словах спадара Андрэя, у сувязі з пасяджэннем ЦВК яго планы памяняліся. Дэбаты, якія планаваліся ў прамым эфіры, вырашылі зрабіць у запісе. Запіс пачнецца неўзабаве, таму кандыдат у прэзідэнты не зможа сустрэцца з маладзечанцамі ў 12.00, як было аб’яўлена раней. Дэбаты пакажуць у 17.00, калі планаваўся прамы эфір.

Але Дзмітрыеў паабяцаў, што ў бліжэйшы час абавязкова завітае ў Маладзечна.