Аб'яднаны шіаб Святланы Ціханоўскай падчас сённяшняй сустрэчы. Фота twitter.com.

Сёння Прэс-клуб зладзіў зум-сустрэчу журналістаў рэгіянальных СМІ са Святланай Ціханоўскай і яе аб’яднаным штабам. У сустрэчы бралі ўдзел журналісты «Рэгіянальнай газеты». Штаб адказаў на нашы пытанні:

– Сёння журналісты даведаліся, што дэбаты не будуць у прамым эфіры. Іх нам пакажуць у запісе. Пракаментуйце сваё бачанне сітуацыі.

Марыя Калеснікава: Увогуле, гэта парушэнне выбарчага заканадаўсва. Ва ўсіх дакументах дакладна пазначана: дэбаты – толькі ў прамым эфіры. Гэта значыць, што ва ўсіх кандыдатаў – роўныя правы. Мы павінны быць упэўненыя, што ніводнага слова не прыбяруць з эфіру. Такім чынам парушаецца і выбарчае заканадаўства, і права праўдзівую інфармацыю.

– Не першы год кажуць пра адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. Пра тое, што замест звычайных шасці абласцей будзе 18 акруг з гарадамі-цэнтрамі. Нам гэта цікава, бо адным з цэнтраў будзе Маладзечна. Ці бачыце вы сэнс у гэтай рэформе? Ці будзе яе праводзіць новы прэзідэнт?

Святлана Ціханоўская: Мы паглядзім, што зробіць па гэтым пытанні кандыдат у прэзідэнты, якога мы выберам на новых, чэсных, незалежных выбарах. А пакуль яно не тэрміновае. І за тыя паўгода, пакуль Святлана Ціханоўская будзе прэзідэнтам, пытанне не будзе стаяць востра.

Нагадаем, што заўтра ў 15:30 пачнецца сустрэча на гарадскім стадыёне па вуліцы Машэрава ў Маладзечне.

 

• Текст доступен на языке: Русский