Фота tut.by.

Сёння раніцай кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі выклікалі ў ЦВК.

Кандыдатам распавялі пра сітуацыю з баевікамі, якіх учора ноччу затрымалі пад Мінскам.

На сустрэчы ў ЦВК прысутнічаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў, давераная асоба Лукашэнкі Наталля Качанава, кандыдаты Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Чэрачэнь, а таксама прадстаўніцы аб’яднаных штабоў Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала, Марыя Калеснікава.

Андрэй Дзмітрыеў адзначыў, што на сустрэчы размаўлялі пра бяспеку на масавых мітынгах. Дзмітрыеў паведаміў, што не будзе адмяняць сустрэчы з выбаршчыкамі. Сёння ён прыедзе ў Маладзечна.

12:00 – 14:00 – Прагулка з Дзмітрыевым у Маладзечне па маршруце ад вакзала да Палаца Культуры і далей па вуліцы Вялікі Гасцінец.