У лабараторыі. Фота

У Астравецкую цэнтральную раённую клінічную бальніцу паступіла новае абсталяванне – сучасная ПЛР-лабараторыю. Яе бальніцы падарыў «Росатам», паведамляе Астравецкая ЦРБ.

– 23 ліпеня ў Астраўцы ў тэставым рэжыме пачала працаваць ПЦР-лабараторыя. Тут мы будзем праводзіць абследаванне пацыентаў на розныя інфекцыйныя захворванні метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі, – распавёў загадчык клініка-дыягнастычнай лабараторыі Павел Глаўдель. – Першы этап – абследаванне на наяўнасць каронавіруса.

ПЛР-лабараторыя месціцца ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі. Але ўваход у яе асобны. Займае яна тры кабінеты. Трапіць сюды можна толькі праз спецыяльны шлюз і ў спецыяльнай вопратцы.

Даведка «РГ»

ПЛР-дыягностыка (полімеразная ланцуговая рэакцыя). Высокадакладны спосаб даследавання на наяўнасць віруса. Ён распазнае інфекцыю на розных стадыях. Тут можа быць толькі адзін з двух вынікаў: станоўчы або адмоўны. Гэта тыя тэсты, пра якія штодня ў справаздачах кажа Міністэрства аховы здароўя. Даследаванне можна праводзіць толькі ў лабараторыях. Экспрэс-тэсты – больш хуткія, але, па словах медыкаў, могуць быць менш дакладнымі.

• Текст доступен на языке: Русский