Учора, 29 ліпеня, здарылася аварыя на вуліцы Грамадоўскай, у Маладзечне.
Сёння пра падрабязнасці здарэння расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза:
– Кіроўца, 57-гадовая маладзечанка, ехала на «Сітраэн Ксара» па вуліцы Грамадоўскай з боку вуліцы Буйніцкага. Каля дома №8, у раёне крамы «Еўраопт», яна наехала пешахода – 47-гадовую маладзечанку, якая пераходзіла дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе справа налева ў адносінах да транспарту.

У выніку ДТЗ у пацярпелай – гематома, пералом, раны. Матэрыялы для праверкі перадалі ў Маладзечанкі РАУС.
• Текст доступен на языке: Русский