Скрыншот з тэлесюжэта Беларусь 1.

Лукашэнка звярнуў увагу на бяспеку правядзення масавых мерапрыемстваў, у тым ліку звязаных з выбарчай кампаніяй. Пра гэта дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў распавёў журналістам пасля завяршэння нарады ў Лукашэнкі з членамі Савета бяспекі, перадае БелТА.

«Па ўзмацненні кантролю за допускам у месцы правядзення мерапрыемстваў, забеспячэнні бяспекі, праверкі людзей. Таму што па арганізацыйнай структуры ў затрыманых людзей выразна прасочваюцца пэўныя напрамкі — снайперы, падрыўнікі, айцішнікі. З улікам гэтага будзе прыняты шэраг мер арганізацыйнага характару па пытаннях забеспячэння бяспекі», — заявіў Андрэй Раўкоў.

• Текст доступен на языке: Русский