Ілюстрацыйны здымак. Фота govorim.by.

Следчы камітэт Беларусі звязаў справу Сяргея Ціханоўскага з затрыманнем грамадзян Расіі ўчора ноччу пад Мінскам.

Такім чынам, у дачыненні да Сяргея Ціханоўскага Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата Следчага камітэта ўзбудзіла яшчэ шэраг крымінальных спраў.

  • ч.3 арт.130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні). Частка 3 кваліфіцыруецца дзеяннямі, учыненыя групай асоб, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы. Следчы камітэт заявіў, што справу ў дачыненні да Ціхаўноўскага ўзбудзілі па фактах заклікаў да здзяйснення гвалтоўна-агрэсіўных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Гэта частка прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў.
  • ч.2 арт.293 (Масавыя беспарадкі). Частка 2 кваліфіцыруецца дзеяннямі, накіраванымі на навучанне ці іншую падрыхтоўку асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці. Гэта частка прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да трох год.

Справу па ч.2 арт.293 узбудзілі ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і іншых асоб.

Следчы камітэт таксама паведаміў са спасылкай на праверку аператыўнай інфармацыі спецслужбаў, што па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства (артыкулы аб масавых беспарадках) былі затрыманыя 33 грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікі ЧВК Вагнер, якія пражывалі на тэрыторыі санаторыя «Беларусачка» ў Мінскім раёне.