29 ліпеня, каля 19.00, на Вілейшчыне, у лесе каля вёскі Добравічы Людвіноўскага сельсавета, знік 41-гадовы мужчына, які з жонкай збіраў грыбы.

Вечарам і ноччу мужчыну шукалі міліцыянеры і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». Сёння раніцай працягнулі пошукі.

У Вілейскім РАУС расказалі, што муж з жонкай – жыхары вёскі Замошша, што каля пяці кіламетраў ад Добравічаў. 29 ліпеня, у другой палове дня, яны на машыне прыехалі ў лес, у грыбы. Каля 19.00 жонка вярнулася да аўтамабіля. Мужа ні ў машынене, ні побач было. Яго рэчы і грыбы ляжалі ў аўтамабілі.

Як паведаміў карэспандэнту намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў, зніклы – ураджэнец Расіі, жыхар Барысава. У сумцы, што меў з сабой, – дакументы на яго імя – пасведчанне кіроўцы, пашпарт; дакументы на аўтамабіль, грошы, клічы ад аўтамабіля, кватэры і лецішча.

Тэлефоны, па якіх можна паведаміць пра месцазнаходжанне зніклага: 8 (01771) 5-26-02, 8 (029) 380-82-28 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский