Карэспандэнт «Рэгіянальнай газеты» пабываў 30 ліпеня на мітынгу аб’яднанага штаба Святланы Ціханоўскай у Мінску. Дзелімся з вамі лепшымі кадрамі.

Мітынг адбыўся вечарам на Бангалоры ў Мінску. Сярод выступоўцаў былі сябры і сваякі палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў следчых ізалятарах, беларускія музычныя гурты і культурныя дзеячы.

Па падліках праваабарончага цэнтра «Вясна», на мітынгу ПРЫСУТНІЧАЛІ не менш за 63 тысячы чалавек.

На мерапрыемстве былі бел-чырвона-белыя і дзяржаўныя сцягі.
Вялікая колькасць людзей чакала ў чэргах, каб прайсці праз кардоны да сцэны. Некаторыя заставаліся за межамі. Па перыметры дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі.
Людзі перад сцэнай. Па назіраннях нашага карэспандэнта, было цяжка ўбачыць, дзе заканчваецца натоўп.
На сцэне спявае Лера Яскевіч. Яна з’яўляецца папулярнай Instagram і Youtube блогерам.

Перад пачаткам выступу аб’яднанага штаба.
Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава.

Выступае прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава.
Ліхтарыкі — так людзі развітваюцца з Ціханоўскай, Цапкала і Калеснікавай.

Нагадаем, што аб’яднаны штаб Ціханоўскай будзе ў Смаргоні і Маладзечне 31 ліпеня.

Фота Ігара ПАЛЫНСКАГА.

 

• Текст доступен на языке: Русский