Сёння, 31 ліпеня, запланаваная сустрэча са Святланай Ціханоўскай ў Смаргоні.
Фотарэпартаж: Смаргонцы сустрэліся з аб’яднаным штабам Ціханоўскай (Шмат фота)
Посмотреть эту публикацию в InstagramРазам з Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала #выбары2020 #разбурытурмымуры #ціханоўская
13.55. Святлана Ціханоўская вітае ўсіх, хто сабраўся:
– Ну што, Смаргонь, прывітанне! А ў вас што, абедзенны перапынак? Мы, на жаль, прыехалі ў вельмі нязручны час. Хочам наведаць больш гарадоў. Ваш – першы. Таму дзякуй, што прыйшлі ў абедзенны час.


Святлана адзначыла, што яна не палітык, улада не патрэбная ёй. Але яна ахвяравала спакойным сямейным жыццём для сябе і для ўсіх.
– Я стамілася баяцца, я стамілася цярпець, я стамілася маўчаць, – працягнула прамову Святлана.
Кандыдат у прэзідэнты звярнулася да сталых людзей:
– Імкніцеся данесці ўсім сваім сябрам. Вы думаеце, што прэзідэнт сыдзе, і вам не будуць праціць пенсію. Бабулечкі мае, вам пенсію плаціць не прэзідэнт. Вы яе зарабілі. Вам яе плацяць вашы дзеці і ўнукі. І з-за таго, што зменіцца прэзідэнт, пенсія нікуды не падзенецца. Яна стане толькі вышэй. Тыя кандыдаты, што сёння балатуюцца, не будуць будаваць сабе палацы і купляць самалёты. Для нас людзі пенсійнага ўзросту будуць у прыярытэце. Вы працавалі ўсё жыццё на гэтую краіну. Што вы ад яе бачылі за гэтыя гады? У вашым узросце жыццё павінна не заканчвацца, а працягвацца і нават пачынацца. У вас дзеці выраслі. Вы павінны жыць для сябе, адпачываць, а не старацца прадаць ягады або звязаць і прадаць шкарпэткі, каб купіць кавалачак мяса.
13.50. З’явіўся аб’яднаны штаб.



13. 10. У скверы на вуліцы Сініцкага збіраюцца людзі. Чакаюць аб’яднаны штаб. Месца правядзення мітынгу агароджанае. Перад уваходам праводзяць дагляд.


• Текст доступен на языке: Русский