Фота Ігара Палынскага.

Прыкладна ад 15.00 людзі пачалі збірацца на стадыён. Тут адбылася сустрэча са Святланай Ціханоўскай і яе штабам. Прадстаўніцы штаба выступілі перад маладзечанцамі. Мітынг пачынаўся і заканчваўся песняй «Муры», апладысментамі і воклічамі.

Фотарэпартаж: Як у Маладзечне сустракалі аб’яднаны штаб Ціханоўскай (Шмат фота)

У Маладзечне. Фота Настассі Уткінай.
Посмотреть эту публикацию в Instagram

Расказваюць, што маладзечанцы смелыя і крутыя. А таксама гляньце, як іх праважаюць

Публикация от Рэгiянальная газета (@rg_rhby)

16.55. Выступае Вераніка Цапкала:

– Дзякуй вам за вашу актыўную грамадзянскую пазіцыю. На сустрэчы прыходзяць людзі вельмі розных узростаў і перакананняў. У розных гарадах мы чуем аб праблемах людзей. Так, аднойчы на Гарадзеншчыне да мяне падышла незнаёмая жанчына. Яна выгадавала траіх сыноў, яны атрымалі адукацыю, а працы ў Беларусі знайсці не змаглі, таму з’ехалі за мяжу. Мы за тое, каб нашы дзеці не з’язджалі з Беларусі.

Фота Настассі Уткінай.

16.39. Пачалося выступленне Марыі Калеснікавай:

– Я не раз бывала ў Маладзечне як музыкант. Сёння ў іншай ролі.

Маладзечна – гэта горад, які можа супрацістаяць уладам. Маладзечанцы – прыклад для ўсёй Беларусі.

Недзе пераразаюцца чырвоныя стужкі, а недзе мыла вісіць на вяроўцы. А памятаеце, як у амапаўца ў Маладзечне выслізнуў пісталет? Схавайце зброю!

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Сустрэча 31 ліпеня

Публикация от Рэгiянальная газета (@rg_rhby)

16.13. Святлана пачала выступ:

– Прывітанне, Маладзечна! Вам казалі аб правакацыях? Калі гэта праўда, што некаторыя людзі хочуць устаць і пайсці праз дзесяць хвілін, то дзякуй вам хаця б за тое, што вы прыйшлі. А раптам ваша думка зменіцца.

Святлана прыгадала стрым Сяргея Ціханоўскага ў Маладзечне. Сказала, што на яго прыйшло гэтак жа шмат людзей, як у Мінску. Значыць, заўважыла яна, у Маладзечне жывуць смелыя і крутыя  людзі.

Як і ў Смаргоні, Святлана звярнулася да сталых людзей. Супакоіла, што пры новым прэзідэнце будуць пенсіі не будзе вайны, а ўнукі і дзеці не будуць вымушаныя з’язджаць за мяжу, каб зарабіць.

Кандыдат у прэзідэнты адзначыла таксама міліцыю. На яе думку, гэтыя людзі з-за сістэмы павінны выконваць бязглуздыя загады.

– Дзяржслужачыя і члены выбарчых камісій, вы разумееце, што вашымі рукамі праводзілі фальсіфікацыі. Няўжо і цяпер вы сфальсіфікуеце выбары? Не трэба сябе апраўдваць тым, што вы баіцеся. Цяпер такі час, што кожны павінен перастаць баяцца, – працягвала Ціханоўская.

Святлана заклікала людзей насіць белыя бранзалеты, прыходзіць на выбары не датэрмінова, а 9 жніўня, пажадана пасля абеду.

16.10. На стадыёне пад песню «Муры» з’яўляюцца Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала, Марыя Калеснікава.

Па словах вядучага на 16.00 на мерапрыемстве было каля трох тысяч чалавек.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Людзі стаялі ад увахода ў стадыён да радзільні

Публикация от Рэгiянальная газета (@rg_rhby)

15.40. Як паведамляюць з месца падзей нашы карэспандэнты, з-за вялікай колькасці машын – затор на скрыжаванні Вялікі Гасцінец–Машэрава. Шмат машын прыпаркавана і ў бліжэйшых дварах.

Чарга расцягнулася ад увахода на стадыён да радзільні.

На стадыёне – канцэрт.

Фота Настассі Уткінай.
Фота Настассі Уткінай.
Фота Настассі Уткінай.
Фота Настассі Уткінай.
Фота Настассі Уткінай.
Фота Настассі Уткінай.
Мітынг скончыўся. Фота Ігара Палынскага.

• Текст доступен на языке: Русский