У Маладзечне затрымалі журналістаў Белсата падчас стрыму. Яны вялі трансляцыю з перадвыбарчага мітынгу Святланы Ціханоўскай, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналтстаў.
Змітра Міцкевіча і Дзяніса Дзюбу затрымалі падчас стрыма ў Маладзечна. Міліцыянты не патлумачылі прычыну затрымання, не прадставіліся, адразу загадалі выключыць камеру. Пазней міліцыянты пашкодзілі камеру журналістаў.
Вядома, што Міцкевіч і Дзюба дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі Маладзечна па адрасу вул. Галіцкага, 23.
Таксама ў Маладзечне затрыманыя журналісты Марыя Арцыбашава і Алесь Сіліч.