Фота belta.by.

Увечары 29 ліпеня ў Мядзельскі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара аграгарадка Нарач.

Мужчына расказаў, што яго дзевяцігадовы сын адправіўся ў краму і знік.

Праваахоўнікі праверылі бліжэйшыя гандлёвыя пункты, апыталі прадаўцоў і мінакоў. На працягу паўгадзіны атрымалася знайсці меркаванае месцазнаходжанне хлопчыка. Пасля знойдзенага за кіламетр ад дому абутку дзевяцігадовага Жэні сумневаў не засталося: дзіця трэба шукаць у лесе, у якім ён нядаўна з бацькамі збіраў ягады.

Неўзабаве на лінію 102 патэлефанаваў кіроўца і паведаміў, што бачыў босага хлопчыка на дарозе. Гэта быў Жэня. Міліцыянеры вярнулі бацькам дзіця, якое за некалькі гадзін адышло ад дома на дзесяць кіламетраў.