31 ліпеня ў Маладзечне аб’яднаны штаб Святланы Ціханоўскай сустрэўся з выбаршчыкамі. Расказваем, як прайшло масавае мерапрыемства ў час пандэміі.
Па ацэнках назіральнікаў, у Маладзечне на гарадскім стадыёне сабраліся не менш за тры тысячы чалавек.
Наш тэкставы анлайн быў тут: У Маладзечне людзі сабраліся на сустрэчу са Святланай Ціханоўскай і яе штабам (Фота, відэа)
У Маладзечна прыехала Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава.
«Баявыя сяброўкі», як сябе называюць Цапкала, Ціханоўская і Калеснікава, — на сцэне ў Маладзечне.
Прадстаўніцы штаба і кандыдат у прэзідэнты вітаюць людзей, якія яшчэ стаяць у чарзе за плотам стадыёна.
Так выглядае пляцоўкай перад сцэнай падчас выступу Святланы Ціханоўскай.
Людзі ідуць на сустрэчу нават праз гадзіну пасля пачатку.
А так выглядалі трыбуны.
Ціханоўская развітваецца з Маладзечнам.
Фота Настассі УТКІНАЙ.
• Текст доступен на языке:
Русский