Днём 27 ліпеня супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі трактар «Беларус». Кіроўца відавочна быў нецвярозы. Трактарыста даставілі для агляду, які паказаў наяўнасць 3,06 праміле алкаголю.
– За нецвярозае кіраванне ў дачыненні да гэтага грамадзяніна склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Трактар дастаўлены на ахоўную стаянку, – паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.
Як высветлілася, трактарыст знаходзіўся ў працадаўцы на выпрабавальным тэрміне. Кіраўніцтва даручыў яму па справах з’ездзіць у вёску, дзе кіроўца і ужыў спіртное. На зваротным шляху яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ.
• Текст доступен на языке: Русский