Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі на 2 жніўня сутачны прырост захварэлых на каронавірус склаў 121 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале. Гэта ніжэй учорашніх 138 новых інфіцыраваных.

Ачунялі і выпісаныя 62 тысяч 896 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістраваныя 68 тысяч 67 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена за 1 мільён 319 тысяч 976 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 567 пацыентаў. Плюс 4 за суткі.