На месцы здарэння. Фота МУС.

Смяротнае ДТЗ адбылося 2 жніўня ў Астравецкім раёне на аўтадарозе «Рымдзюны-Солы». Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не справілася з кіраваннем на закругленні дарогі, паведамляе МУС.

За рулём была 40-гадовая жанчына. Аварыя адбылася каля 13.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, на закругленні дарогі кіроўца не справілася з кіраваннем, машына сышла ў занос і перакулілася.

У аўтамабілі былі шэсць чалавек. 59-гадовая пасажырка, не прышпіленая рамянём бяспекі, якая ехала на заднім сядзенні, ад атрыманых траўмаў памерла ў бальніцы. У 15-гадовай дзяўчынкі шматлікія раны.

• Текст доступен на языке: Русский