Парк у Маладзечне 2 жніўня.

У нядзелю, 2 жніўня, у Маладзечне, у гарадскім парку Перамогі, зладзілі некалькі фестываляў. Зусім маленькім прапанавалі мыльныя бурбалкі, моладзі – фарбы і ўсім – ліхтарыкі.

Нягледзячы на пандэмію людзей у парку сабралася шмат. Пабачыць мыльныя бурбалкі і вядучых-персанажаў мультфільма змаглі тыя, хто стаяў ля сцэны, і тыя хто сядзеў на плячах у тат і дзядуляў.

Пасля бурбалак быў холі-фестываль, дзе моладзь танчыла і кідалася фарбамі. Калі сцямнела, пачаўся фестываль ліхтарыкаў.

Фота Андрэя Рагінскага.

 

 

 

• Текст доступен на языке: Русский