Раварыст прабіў лабавое шкло машыны. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

1 жніўня, каля 16.45, здарылася аварыя на Маладзечаншчыне. У ёй пацярпеў раварыст.

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

– 40-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна кіраваў аўтамабілем «Хонда». Ён ехаў па вуліцы Купалы ў Лебедзеве  з боку Маладзечна па трасе Р-106. На скрыжаванні вуліцы Янкі Купалы і Кастрычніцкай, побач з паваротам на Мароські, аўтамабіль наехаў на раварыста – 35-гадовага жыхара Маладзечаншчыны. Раварыст ехаў злева направа па ходу руху, выехаў на скрыжаванне, дзе яго і збіла машына, – расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Раварыст атрымаў цялесныя пашкоджанні. Матэрыялы перадалі маладзечанскім следчым для праверкі.

• Текст доступен на языке: Русский