У рамках праекта з «Гонарам у сэрцы» журналісты Белта расказалі пра Маладзечна.
Разам са страшынёй Маладзечанскага райвыканкама журналісты прайшліся па Маладзечне, паглядзелі яго славутасці, прыгадалі гісторыю.
Пасля у старшыні, Юрыя Горлава, пацікавіліся, чаму ж Маладзечна называюць сонечным горадам.
– Таму што часам, калі ў іншых рэгіёнах ідуць дажджы, у нас свеціць сонца, – смяецца старшыня райвыканкама, а потым ужо сур’ёзна дадае. – А наогул, думаю, наш горад называюць сонечным, таму што маладзечанцы – людзі светлыя і атмасфера тут вельмі цёплая.