31 ліпеня, каля 19.00, выратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні каля вёскі Кіявец Валожынскага раёна. Трэба было дэблакаваць пацярпелага.
Калі падраздзялення МНС прыбылі да месца выкліку, было ўстаноўлена, што легкавы аўтамабіль «Рэно» з’ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Усярэдзіне апынулася заблакаваная пасажырка.
Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады дэблакавалі жанчыну, якую з траўмамі рознай ступені цяжкасці брыгадай медыкаў даствілі ў бальніцу. Кіроўца пакінуў аўтамабіль самастойна. Ён не пацярпеў.
• Текст доступен на языке: Русский