Незаконны груз. Фота МУС.

У Ашмянскім раёне затрымалі грузавы аўтамабіль. Пры яго даглядзе сярод іншых тавараў знайшлі больш за дзве тоны спіртазмяшчальнай вадкасці.

Тавар належыць 34-гадоваму мужчыну. Кантрафакт быў разліты ў 10-літровыя пластыкавыя каністры.

У працэсе далейшых мерапрыемстваў у іншых кропках раёна, да якіх мае дачыненне гаспадар грузу, праваахоўнікі выявілі знайшлі каля сямісот літраў. Гэтая вадкасць, якая патрапіла ў Беларусь з Расіі, накіравана на экспертызу. Канфіскаванае ацанілі больш чым у 27 тысяч рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский