Фота 5.ua.

21 жніўня ў Мінску ўзнагародзяць пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Мы розныя – мы разам». На ўрачыстую цырымонію запрасілі прадстаўніц Ільянскай школы імя Грымаця – сёлетнюю выпускніцу Серафіму Шэрую і вучаніцу цяпер ужо пятага класа – Станіславу Радаванавіч.

Сацыяльны ролік, які дзяўчаты стварылі пад кіраўніцтвам педагога Тамары Генадзеўны Радаванавіч, заняў першае месца ў сваёй намінацыі.

Падарункі дзяўчатам уручыць Прадстаўнік Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, спадар Жан-Іў Бушардзі, паведамляюць у школе.

• Текст доступен на языке: Русский