Праваабарончы цэнтр «Вясны» паведаміў, што на выбарчым участку ў Смаргоні напісалі скаргу на назіральнікаў.
Назіральнік Аляксандр Дзергачоў адзначае, што іншыя назіральнікі на ўчастку №5 знаходзяцца без масак.
З гэтай нагоды ён падаў скаргу старшыні камісіі з просьбай пазбавіць іх акрэдытацыі за парушэнне санітарных нормаў.
Старшыня камісіі разглдзела скаргу і абвясціла рашэнне: пазбавіць акрэдытацыі за знаходжанне назіральнікаў на ўчастку без масак яна не можа, але можа вынесці ім папярэджанне.
• Текст доступен на языке: Русский