Абноўлены інтэрнат. Фота Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Маладыя спецыялісты, якія да канца лета пачнуць працаваць ў зоне дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні (мытныя пасты «Каменны Лог», «Катлоўка» і «Ашмянскі», будуць пражываць у новым інтэрнаце ў Ашмянах. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Праект па пераабсталяванні адміністрацыйнага будынка ў інтэрнат рэалізавалі за кошт уласных сродкаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

– Правялі ўнутраную перапланіроўку будынка, выканалі аздобныя працы, цалкам замянілі падлогі і столі, дзвярныя і аконныя блокі, інжынерныя сеткі і абсталяванне. Будынак забяспечаны сістэмай цэнтральнага цеплазабеспячэння, халоднага і гарачага водазабеспячэння. Памяшканні абсталяваны неабходнай тэхнікай, у будынку ёсцць кухні, бытавыя пакоі, трэнажорная зала, – распавялі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Інтэрнат блочнага тыпу разлічаны для пражывання сарака чалавек. Жыхары-мытнікі ўжо засяліліся. У асноўным гэта выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Янкі Купалы, БДУ, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

• Текст доступен на языке: Русский