Вілейскае вадасховішча. Фота Аксаны Ярашонак.

Ад 8 жніўня па 13 снежня ў светлы час сутак дазваляецца паляванне на вадаплаўную, акрамя гусей, і балотную дзічыну, слонку, вехіра, голуба шызага, перапёлку, фазана.

Дапускаецца паляванне ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з пад’езда з маламерных судоў з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі з патронамі, забяспечанымі шротам.

Можна выкарфыстоўваць паляўнічых сабак усіх парод, акрамя ганчакоў і хартоў, паляваць на маламерных судах без рухавіка або з непрацуючым рухавіком ці безружэйным спосабам з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае пра неабходнасць захавання патрабаванняў правілаў палявання і бяспекі.

У адпаведнасці з арт. 15.37 КаАП Рэспублікі Беларусь, за паляванне без належнага дазволу, альбо ў забароненых месцах, альбо ў забаронены час, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі – прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 540 да 1 350) з канфіскацыяй прыладаў палявання i iншых прадметаў, якія з’явіліся прыладай альбо сродкам здзяйснення парушэння або без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.

• Текст доступен на языке: Русский