Фота blogs.scientificamerican.com.

Перанесеная каронавірусная інфекцыя можа парушыць нармальную працу сэрца і выклікаць яго сур’ёзныя доўгатэрміновыя пашкоджанні. Гэта вынікае з двух даследаваньняў, праведзеных у Нямеччыне. Пра іх са спасылкай на нямецкі часопіс STAT інфармуе чэшскі інфармацыйны партал Novinky. cz

Даследаванне на магнітна-рэзанансным тамографе

Сардэчныя ўскладненні назіраюцца не толькі ў пацыентаў з цяжкай фомай хваробы, але і ў тых, хто яе лёгка перанёс дома на карантыне.

У адным даследаванні сотні пацыентаў ва ўзросце каля 50 гадоў, якія перахварэлі на COVID-19 (дзве траціны дома), былі абследаваныя з дапамогай магнітна-рэзананснага тамографа. Вынікі былі параўнаныя з сотнямі іншых людзей падобнага ўзросту і стану здароўя, якія на каронавірус не хварэлі.

У 78 пацыентаў пасля COVID-19 былі знойдзеныя структурныя змены ў сардэчнай тканцы, у 76 чалавек знайшлі змены, тыповыя для перанесенага інфаркту, і ў 60 чалавек былі знойдзеныя прыкметы запалення ў сэрцы. І гэта пры тым, што размова ідзе пра абсалютна здаровых у іншым сэнсе людзей, многія з якіх вярнуліся з горналыжнага адпачынку і ніхто не адчуваў праблем кардыялагічнага характару.

«Калі 78% ачунялых пацыентаў насамрэч маюць сардэчныя пашкоджанні, гэта азначае, што сэрца аказваецца пашкоджаным у большасці пацыентаў нават у тым выпадку, калі хвароба COVID-19 не праяўлялася тыповымі прыкметамі, такімі як боль у цягліцах», — сказала кіраўніца каманды аўтараў гэтага даследаваньня Валянціна Пунтман.

Рэплікацыя віруса проста ў сэрцы

Другое нямецкае даследаваньне засяродзілася на зменах у сэрцы пацыентаў, якія ад COVID-19 памерлі.

У 24 з 36 пацыентаў падчас ускрыцця высокая канцэнтрацыя віруса была знойдзенай проста ў сэрцы.

«Мы былі сведкамі рэплікацыі віруса (у сэрцы) у тых, хто быў моцна інфікаваны. Невядома, як дакладна гэтыя змены ў сэрцы праявяцца ў доўгатэрміновай перспектыве, але з прыкладу астатніх хваробаў ведаю, што на будучыню вельмі дрэнна мець такія высокія лічбы», — сказаў кардыёлаг Дырк Вэстэрман з унівэрсітэта ў Гамбургу.

Доўгатэрміновы прагноз пакуль няясны

З абодвух даследаванняў вынікае, што ў большасці пацыентаў COVID-19 выклікае хранічныя парушэнні ў працы сэрца, якія з узростам могуць праявіцца сардэчнай слабасцю – горшым забесьпячэннем сэрца крывёю.

Але пакуль няясна, ідзе гаворка пра незваротныя змены або сэрца з часам вернецца да нармальнага стану.

Дрэнная кандыцыя маладых спартоўцаў

Высновы аўтараў абодвух даследаваньняў пацвярджаюць і дактары, якія кажуць пра небывалую слабасць у здаровых пацыентаў, у тым ліку і ў маладых, якія перанеслі COVID-19.

«Да мяне прыходзяць людзі, якім 31 год, якія раней бегалі і з пункту гледжання фізічнай кандыцыі не мелі ніякіх праблем. А цяпер, пасля COVID-19, для іх праблема перайсці вуліцу або ўзняцца на трэці паверх», — кажа доктар Мэцью Томі з медунівэрсытэта Mount Sinai у Нью-Ёрку.

Кардыёлаг Марк Пфэфэр з Бостана таксама мяркуе, што пацыенты пасля COVID-19 могуць страціць рэзервы формы, якой ім пазней будзе не хапаць.

«Мы ведаем, што каронавірус да сэрца бязлітасны. Будзе шмат людзей, якія выбраліся з вострай фазы хваробы, але заплацяць пасля ў доўгатэрміновай перспектыве».

 

• Текст доступен на языке: Русский